"Надо встряхнуть ученых". Лукашенко об отечественных сортах растений

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка намерыўся на сваім узроўні па заканчэнні ўборачнай кампаніі грунтоўна вярнуцца да пытання насення і гатункаў айчыннай селекцыі. Аб гэтым ён заявіў падчас рабочай паездкі ў Беразавіцкі раён Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы акцентаваў увагу на гэтай тэме яшчэ ў пачатку тыдня ў Камянецкім раёне і цяпер зноў да яе вярнуўся. Пакуль у сельскай гаспадарцы краіны выкарыстоўваецца вялікая колькасць замежнага насення. Ёсць і насенне гатункаў айчыннай селекцыі, але ў шэрагу выпадкаў па тых ці іншых паказчыках яно саступае замежнаму.

«Трэба працаваць з навукоўцамі. Трэба іх рухаць, — сказаў Прэзідэнт. — Скончыцца ўборка — трэба вярнуцца да гэтага пытання. На маім узроўні сустрэнемся і паглядзім, разгледзім. Трэба прывесці навукоўцаў у рух. Вось і ўсё. Гэта мы ўсе асобна павінны паглядзець. І хай гатовяцца. І не проста расказваць, якія героі, а што дрэнна».

Калі б усё было добра, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, то ў гаспадарках не куплялі б імпартнае насенне, тым больш што яно яшчэ і даражэйшае за айчыннае.

« Таму па насенным матэрыяле нам трэба разбірацца. Прычым па ўсіх культурах », — падкрэсліў беларускі лідар.

«І другое — мы павінны разгледзець, акрамя зімовага рапсу і ячменю, што яшчэ нам можна сеяць раней, асабліва на поўначы. Пакуль не зменім севавароты на поўначы і пакуль не знойдзем неабходныя культуры, яны (у паўночных раёнах. — Заўв. БЕЛТА) будуць марудзіць. Ну і, вядома, — дысцыпліна і парадак», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

belta.by

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт