Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка падчас рабочай паездкі ў Міёрскі раён праінспектаваў ход жніва ў сельгаспрадпрыемствах.
Разам з кіраўніком раёна Аляксандрам Ярахновічам Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы па Віцебскай вобласці наведалі шэраг гаспадарак: ПУПКС «Міёрскі», УП «Чарасы» і ААТ «Узменскі край».
Спікер звярнуў увагу на тое, што аграрыі Міёршчыны павінны ўнесці важкі ўклад у агульны каравай Віцебскай вобласці і ўсёй краіны і даказаць, што раёну нездарма даверылі права прымаць фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі.
На раніцу 28 ліпеня ў раёне з 98 % плошчаў убраны азімы ячмень, азімы рапс – з 96,9 %. Апошнія гектары дажынаюць у ААТ «Узменскі край», КСУП «Павяцце-Агра» і ПУПКС «Міёрскі». Шэраг гаспадарак прыступіў да ўборкі яравога ячменю, ураджайнасць якога – 25 ц/га. Масава жнуць азімую пшаніцу, якая дае ў сярэднім 31,7 ц на круг. У працы 43 камбайны.
Паралельна працягваецца нарыхтоўка кармоў. Сёння ў гаспадарках раёна маюць у сярэднім па 14,47 ц к. а. на ўмоўную галаву. Удвая больш у Міёрскага райаграсэрвісу. Пры неабходнасці тэхніку, як кормаўборачную, так і збожжаўборачную, перакідваюць на дапамогу іншым сельгаспрадпрыемствам. Усе паломкі па магчымасці ўстараняюць прама ў полі.
Каментуючы ход уборачнай, Ігар Сяргейка адзначыў, што ўсе недахопы, выяўленыя раней Камітэтам дзяржкантролю вобласці, устранены. Кормаўборачныя камбайны і збожжасушыльныя комплексы на 100 % гатовыя прыняць новы ўраджай. Аграрыі падладжваюцца пад умовы надвор'я і ловяць кожны пагодлівы час.
– Раён займае далёка не лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. Тым не менш, усё для арганізацыі і правядзення ўборачнай зроблена, – падкрэсліў Ігар Пятровіч.