Руководство Миорского района направило поздравление с Днем торговли

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі гандлю і ветэраны галіны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў гандлю.

Прафесія работніка гандлю патрабуе ведаў і кампетэнтнасці, адказнасці і самааддачы. Але, самае галоўнае, яна патрабуе ўмення працаваць з людзьмі. Ад дакладнай, арганізаванай эфектыўнай працы аб'ектаў гандлю, прафесіяналізму і кампетэнтнасці работнікаў шмат у чым залежыць настрой і дабрабыт людзей.

Словы ўдзячнасці ветэранам галіны за шматгадовую працу і  неацэнны вопыт, адданасць сваёй справе.

Жадаем усім работнікам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычарпальнай энергіі і аптымізму, міру і дабра!

З святам!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём работнікаў гандлю | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт