Руководство Миорского района направило поздравление с Днем металлурга

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём металурга

Паважаныя супрацоўнікі ТАА «Металапракатны завод»!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём металурга!

Будаўніцтва металапракатнага завода стала магутнай апорай і адным з лакаматываў паспяховага развіцця эканомікі раёна. Гэта вынік штодзённай працы згуртаванай і наладжанай каманды аднадумцаў.

Менавіта дзякуючы неабыякавым да сваёй справы людзям у вашай кампаніі склаўся ўнікальны карпаратыўны дух адзінства, узаемадапамогі і адказнасці.

Упэўнены, што нястомная праца, памножаная на упартасць, настойлівасць і высокі прафесіяналізм кожнага супрацоўніка кампаніі дазволіць паспяхова вырашаць пастаўленыя задачы, ажыццяўляць усе планы і праекты!

У гэты святочны дзень прыміце словы падзякі і глыбокай павагі за ваша майстэрства і адказнасць, вернасць і адданасць сваёй прафесіі.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім невычарпальнага аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! Моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту Вам і вашым сем'ям!

З святам! 

 

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Кіраўніцтва Міёрскага раёна накіравала віншаванне з Днём металурга | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт