Курган Дружбы зноў стаў месцам, што аб'ядноўвае тых, хто захоўвае памяць пра гераічнае мінулае і шануе подзвіг пакаленняў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць.
Тут сабраліся людзі, для якіх гісторыя сумеснай барацьбы застаецца часткай асабістага лёсу і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Сёння, 5 ліпеня, знакавае месца на мяжы Беларусі і Расіі – Курган Дружбы – стала цэнтрам прыцягнення для тых, хто памятае і шануе подзвіг продкаў. 67-я сустрэча прысвечана памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, партызанскага руху і падпольшчыкаў, чые лёсы непарыўна звязаны з агульнай барацьбой за свабоду.
У складзе дэлегацыі Мёрскага раёна — старшыня Мёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо, намеснік старшыні Мёрскага райвыканкама Аляксандр Жук.