Паважаныя жыхары і госці Міёршчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавінай вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
3 ліпеня наша краіна адзначае галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята – сімвал суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і светлай будучыні, свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю. Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – свята духоўнага яднання нацыі.
У гісторыі нашай краіны гэты дзень адзначаны значнай гістарычнай падзеяй – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дзякуючы найвялікшаму гераізму і мужнасці адзінага шматнацыянальнага народа ў смяротнай бітве з ворагам удалося адстаяць самае галоўнае для кожнага з нас – права на жыццё і свабоду. Нізкі паклон і велізарная падзяка воінам-вызваліцелям, усім, хто аднаўляў гарады і вёскі з руін і попелу. Вечная памяць тым, хто не дажыў да сённяшняга дня.
Дарагія землякі!
Стваральнай працай, добрымі справамі, паспяховай вучобай вы праслаўляеце родны край, робіце яго больш утульным і прыгожым! Вы – галоўная каштоўнасць і гонар Міёршчыны! Перакананыя, што разам мы дасягнем многага, бо залог агульных поспехаў і дасягненняў – у адзінстве і адданасці сваёй малой радзіме.
Жадаем усім жыхарам і гасцям раёна моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці.
Няхай гэта свята заўсёды будзе святам гонару за родную краіну, за Міёрскі край і нашых землякоў!
Няхай над любай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, спакой у сэрцах людзей і дабрабыт у дамах!
З святам!
Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў