155-годдзе храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ва Узменах!
Сёння ў аграгарадку Узмены прайшло ўрачыстасць, прысвечаная знамянальнай даце — 155-годдзю з дня асвячэння мясцовага храма.
Архіерэйска-саборнае набажэнства ўзначаліў епіскап Полацкі і Глыбокскі Ігнацій.
Уладыку прыхаджане сустракалі ля сцен храма па добрай праваслаўнай традыцыі — з хлебам-соллю і кветкамі.
У свяце прынялі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, якія павіншавалі вернікаў ад імя кіраўніцтва раёна.
Няхай малітва ў гэтым святым месцы гучыць яшчэ многія дзесяцігоддзі, а вера, надзея і любоў заўсёды жывуць у сэрцах людзей!