Дзясна — горад працавітых людзей і добрых традыцый, падкрэслілі вядучыя падчас урачыстага адкрыцця свята.
Адна з традыцый — узнагароджваць лепшых працаўнікоў і гаспадароў на сваёй зямлі, дружныя сем'і, таленавітых і актыўных жыхароў горада.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо павіншаваў з днём горада і ўручыў граматы і дыпломы дзісненцам. Таксама іх узнагародзіў старшыня Дзісненскага гарвыканкама Дзяніс Леановіч.