С 25 мая по 5 июня 2026 года Госавтоинспекция проводит специальный комплекс мероприятий «Внимание — дети!», а также 29 мая 2026 года Единый день безопасности дорожного движения под девизом «На дороге дети — мы за них в ответе!»

З 25 мая па 5 чэрвеня 2026 года Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!», а таксама 29 мая 2026 года адбудзецца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «На дарозе дзеці — мы за іх адказныя!».

Галоўная мэта гэтага мерапрыемства — папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

Прафілактычная акцыя накіравана на прыцягненне агульнай увагі да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павышэнне ўзроўню адказнасці бацькоў і кіроўцаў.

За мінулы перыяд 2026 года на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 10 ДТЗ з удзелам непаўналетніх, у якіх параненні атрымалі 11 непаўналетніх.

У дні акцыі аўтамабілі ў святлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фараў. Асаблівая ўвага будзе надавацца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правіл праезду пешаходных пераходаў, стаянак транспарту і ў дварах.

З 25 мая па 5 чэрвеня 2026 года Дзяржаўная інспекцыя бяспекі дарожнага руху праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!», а таксама 29 мая 2026 года адбудзецца Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «На дарозе дзеці — мы за іх адказныя!». | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт