Свята, прысвечанае Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, сабрала на гарадскім стадыёне прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця. Сярод іх — як тыя, для каго спорт стаў справай жыцця і прафесіяй, так і тыя, хто займаецца ім у свабодны час.
Удзельнікаў мерапрыемства прывітаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Жук.
Віншую з прафесійным святам усіх, для каго фізічная культура і спорт сталі неад'емнай часткай жыцця. Моцнага вам здароўя, мірнага неба, шчасця, поспеху і дабрабыту.
Заведуючая сектарам спорту раённага выканаўчага камітэта Ларыса Малецкая падзякавала калегам за вялікі ўклад у развіццё спорту.
Шэраг жыхароў Міёршчыны адзначаны ўзнагародамі розных узроўняў. Знакі атрымалі спартсмены, якія выканалі нарматіў дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь «Гатовы да працы і абароны».