Сям'я – пачатак усіх пачаткаў: у школах Міёрскага раёна прайшлі адзіныя ўрокі.
У адукацыйных установах Міёрскага раёна прайшлі адзіныя ўрокі, прымеркаваныя да Дня сям'і. Гэта свята нагадвае нам пра галоўную каштоўнасць у жыцці кожнага чалавека – пра блізкіх, любоў, узаемаразуменне і падтрымку.
Падчас тэматычных заняткаў педагогі размаўлялі з вучнямі пра ролю сям'і ў фарміраванні асобы, сямейныя традыцыі, павагу да бацькоў і адказнасць за сваіх родных. Дзеці дзяліліся гісторыямі сваіх сем'яў, абмяркоўвалі важнасць цёплых адносін і ўзаемадапамогі.