Уважаемые жители Миорского района! Примите самые искренние поздравления с Днем Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь!

Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна! Прыміце найшчырэйшыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!

У дзяржаўных сімвалах нашай краіны адлюстроўваецца адзінства мінулага, сучаснасці і будучыні, веліч і прыгажосць роднай зямлі, вернасць духоўным каштоўнасцям і традыцыям бацькоў, дзядоў і прадзедаў, сіла духу і сплочанасць беларускага народа, яго імкненне жыць у міры і згодзе. Яны аб'ядноўваюць усіх нас любоўю і клопатам да Айчыны, адказнасцю за будучыню роднага краю.

Шанаваць і паважаць дзяржаўныя сімвалы роднай краіны – доўг і справа гонару кожнага беларуса.

Няхай гэты святочны дзень надае сіл і упэўненасці самааддана працаваць на карысць сваёй сям'і і роднага краю, умацоўваць і абараняць незалежнасць Рэспублікі Беларусь, будаваць будучыню пад мірным небам!

Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім, шчасця, міру і дабрабыту вашым сям'ям!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна! Прыміце найшчырэйшыя віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт