У Міёршчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў раёна
Перад святам Дня працы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню лепшых працоўных калектываў і перадавікоў вытворчасці з розных галін. Па выніках работы за 2025 год іх партрэты занесены на Доску пошаны Міёрскага раёна. Па выніках абласнога агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах за 2025 год у намінацыі «Ахова здароўя і аздараўленне» Удзячнасць Віцебскага аблвыканкама ўручана раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі.
На канцэрте таксама ўшанавалі працоўную дынастыю сям'і Неманёнкаў з Павяцця. Іх агульны працоўны стаж у адной сельскагаспадарчай арганізацыі складае ўражлівыя 118 гадоў!
Яскравыя творчыя нумары гасцям свята падарылі салісты і калектывы Цэнтра культуры і народнай творчасці.