Рэспубліканская акцыя «Яблыневы сад» у Міорах
Расце і крэпне сад, закладзены некалькі гадоў таму на тэрыторыі раённай бальніцы. Сёння ён папоўніўся новымі дрэвамі!
Да акцыі далучыліся прадстаўніцы раённай арганізацыі АА «Беларускі саюз жанчын».
Сімвалічна, што дабрая справа адбываецца ў Год беларускай жанчыны і ў Дзень працы. Жанчыны прыйшлі не адны, а з сям'ямі і дзецьмі, асабістым прыкладам паказваючы, што значыць быць стваральнікам.
«Мы саджаем яблыневы сад як сімвал пладавітасці, жаночасці, сям'і і міру. Сваюй стваральнай працай жанчына ўносіць значны ўклад у развіццё роднага краю і ўсёй краіны», — падзялілася старшыня раённай арганізацыі АА «Беларускі саюз жанчын» Аксана Ашурко.
Дзякуй усім, хто робіць Міёры прыгажэйшымі і зручнейшымі!