Шаноўныя жыхары Міёршчыны! Прыміце шчырыя віншаванні са Святам працы!
Гэтае вясновае свята — дань павагі людзям працы, тым традыцыям, якія беражліва захоўваюцца і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яно аб'ядноўвае людзей розных прафесій і ўзростаў і яшчэ раз нагадвае кожнаму, што толькі ўзаемная падтрымка, жаданне і ўменне працаваць, імкненне да добрых спраў з'яўляюцца галоўнай запорукай поспеху. Праца кожнага з нас з'яўляецца і будзе асновай дабрабыту і росквіту нашага горада, раёна, нашай краіны.
Перад святам адрасуем вам словы падзякі, сапраўдныя працаўнікі Міёршчыны, за сумленную няспынную працу і адданасць роднаму краю.
Словы прызнання ветэранам працы за няцэнны досвед і вялікі ўклад у развіццё раёна.
Няхай разам з вясновым цяплом у кожны дом прыйдуць шчасце і дабрабыт! Паспехаў вам ва ўсіх справах, моцнага здароўя, міру і дабра!
З святам!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў