В Язно открылся уникальный музей хлеба

У Язно адкрыўся ўнікальны музей хлеба

У Язне адкрыўся ўнікальны музей хлеба. Ініцыятар — галоўны ўрач мясцовай амбулаторыі, урач Уладзімір Пашковіч. Ён сабраў экспанаты, якія распавядаюць пра шлях зерня да стала.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба павіншаваў язненцаў з гэтай падзеяй. Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на развіццё тэхналогій і скарачэнне ручной працы, важна захоўваць народныя звычаі і перадаваць іх будучым пакаленням. У дар музею Валерый Драба перадаў старажытны экспанат — арфу для ачысткі і сарціроўкі зерня, якую атрымаў ад сваёй папярэдніцы Марыі Банафатавай.

Настаяцель храма Праабражэння Гасподняга айцец Сергій Гуцка асвяціў музей.

Галоўная задача музея, па словах старшыні сельвыканкама Валянціны Фёдковіч, — перадаць моладзі павагу да народных звычаяў і працы хлябароба.

Цяпер у язненцаў і гасцей аграгарадка ёсць месца, дзе можна дакрануцца да гісторыі — ад зерня да карабая. Беражыце традыцыі, яны жывыя, пакуль пра іх памятаюць.

Галерэя выяў

У Язно адкрыўся ўнікальны музей хлеба | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт