17–18 красавіка прайшоў форум маладзёжных саветаў Віцебскай вобласці «Роднае – маё».
У форуме прынялі ўдзел прадстаўнік і члены Моладзевага савета пры Міёрскім раённым Савеце дэпутатаў - Філіповіч Максім, Дудалева Алена і Васютанок Ганна.
У рамках мерапрыемства адбыліся сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці. Удзельнікі форума працавалі на дыялагавых і праектных пляцоўках, абмеркавалі «Праекты, якія мяняюць Віцебшчыну». Удзельнікі аддалі даніну памяці ахвярам фашызму на мітынгу-рэкіем з ускладаннем кветак да мемарыяльнага комплексу «5-ы полк», а таксама прынялі ўдзел у працоўнай акцыі ў рамках рэспубліканскага праекта «Лес! Дабро! Парадак».