Адзіны дзень інфармавання: «Чарнобыль: ад аднаўлення да ўстойлівага развіцця»
У рамках Адзінага дня інфармавання супрацоўнікі РОЧС сустрэліся з кіраўніком апарата Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Наталляй Бродніцкай. Яна нагадала, што пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС 70 % выбрасаў прыйшлося на Беларусь: чвэрць тэрыторыі стала непрыдатнай для пражывання, пятая частка насельніцтва апынулася ў зоне рызыкі, а шкода ацэньвалася ў 32 гадавыя бюджэты рэспублікі 1985 года.