Уважаемые жители Миорского района!  Примите самые искренние поздравления с праздником Воскресения Христова!

Шаноўныя жыхары Мёрскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыстова!

На працягу многіх стагоддзяў Святая Пасха дапамагае захаваць духоўныя хрысціянскія традыцыі – згуртаванасць і адзінства народа, любоў да роднай зямлі, заклікае шанаваць дарагі дар жыцця, прачынае да добрых намераў і ўчынкаў. Пасхальныя сямейныя традыцыі аб'ядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме.

Бязмежная, жыццесцвярджальная вера заўсёды была і застаецца духоўным стрыжнем праваслаўных хрысціян, крыніцай невычэрпнай сілы і энергіі.

Няхай святло гэтага вялікага свята ніколі не згасае ў вашых сэрцах, прынясе з сабой радасць і душэўны спакой, натхніць на добрыя справы, стваральную працу і міласэрныя ўчынкі на карысць сваёй сям'і і роднага краю, напоўніць кожны дом узаемаразуменнем, падтрымкай і дабрабытам.

Шчыра жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру і дабра!

Районы выканаўчы камітэт

Районы Савет дэпутатаў

Шаноўныя жыхары Мёрскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са святам Уваскрасення Хрыстова! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт