Маладзёж Міёршчыны далучылася да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера».
Напярэдадні свята Вялікадня моладзь горада Міёры аказала дапамогу прыхаджанам у добраўпарадкаванні храма Святога вялікамучаніка Георгія Пераможцы ў в. Пераброддзе. Маладыя людзі праводзілі прыборку храма і прылеглай тэрыторыі
Дзякуем за актыўны ўдзел у акцыі прадстаўнікам моладзі з Міёрскай раённай бальніцы і кампаніі па пракаце металу