Дэлегацыя Міёрскага раёна прадставіла свой патэнцыял на найбуйнейшым турыстычным форуме ў Мінску
7 красавіка ў Мінску ў рамках Travel Hub «Садружнасць» і IV Беларуска-расійскага турыстычнага кангрэса адбылася прэзентацыя рэгіянальнага праекта «Смак Беларусі». Міёрскі раён на мерапрыемстве прадстаўляла дэлегацыя пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыя Драба.
Ушаноўным госцем дэгустацыі стаў народны артыст Расіі Эдгард Запашны.