Сёння ў горадзе Міоры каля помніка Герою Савецкага Саюза Ягару Андрэевічу Томку адбыўся мітынг, прысвечаны Дню адзінства народаў Беларусі і Расіі.
Сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і вучні Міёрскай сярэдняй школы імя Егора Томко, каб аддаць даніну памяці вядомаму земляку, успомніць пра геройскі подзвіг Егора Томко, чалавека, чый лёс падзялілі дзве краіны.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо адзначыў, што свята — Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі — стала сімвалам братэрства і духоўнай роднасці, нерасчленяльнай блізкасці лёсаў беларусаў і расіянаў. І подзвіг Героя Савецкага Саюза Егора Андрэевіча Томко з'яўляецца яркім таму пацверджаннем.