плошчы пасеваў
Гаспадаркі Мёрскага раёна масава прыступілі да сяўбы яравых культур. У СУП "Цітова" яму далі пачатак абрадам "Засеўкі" з удзелам кіраўніцтва раёна, кіраўнікоў і спецыялістаў райсельгаспраду, сельгаспрадпрыемстваў.
З навітамі да аграрыяў звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ярахновіч:
Планы ў нас з вамі масштабныя, але нам па сілах. Нам аказана сур’ёзная падтрымка з боку дзяржавы, і гэтую давер трэба апраўдаць.
Кіраўнік раёна паставіў шэраг задач, сярод якіх строгае захаванне працоўнай дысцыпліны, падтрымка і ўзаемадапамога.
З нашымі планамі мы можам справіцца толькі разам. Ад нас залежыць будучыня раёна і сельскагаспадарчай галіны, — падкрэсліў Аляксандр Сяргеевіч.