У Міорах адбыўся Дзень памяці «Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку», прымеркаваны да гадавіны трагедыі беларускай вёскі, якая стала адным з самых жахлівых сімвалаў злачынстваў нацызму.
У раённай бібліятэцы сабраліся кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і моладзі, каб успомніць старонкі гісторыі, якія нельга забываць.
22 сакавіка 1943 года фашысты знішчылі Хатынь: 149 жыхароў, сярод іх 75 дзяцей, былі спалены жывымі. Выжылі толькі трое дзяцей. Тая ж доля спаткала сотні беларускіх вёсак, якія так і не адрадзіліся.
Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых у Хатыні. Паклалі кветкі да памятнага знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Мёраў ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Памятаем мінулае во імя будучыні!