На заседании Совета Миорского районного объединения профсоюзов подвели итоги работы

На пасяджэнні Савета Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў былі падведзены вынікі работы.

1 сакавіка адбылося пасяджэнне Савета Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, на якім падведзены вынікі работы за 2022 год, вызначаны задачы на бягучы год.

У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Ігар Кузняцоў, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач.

У Міёрскім раёне створаны 4 раённыя галіновыя і 69 першасных прафсаюзных арганізацый, якія аб'ядноўваюць у сваіх шэрагах 6233 працуючых. Дзейнічае 1 раённае пагадненне, 4 галіновыя, 67 калектыўных дагавораў.

Падведзены вынікі конкурсу на найлепшую першасную прафсаюзную арганізацыю раёна. Пераможцам прызнана прафсаюзная арганізацыя філіяла «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чарэсы».

У раённым конкурсе на найлепшую арганізацыю работы па ахове працы сярод пераможцаў Міёрскі мясакамбінат і Міёрская цэнтральная раённая бальніца. Найлепшым спецыялістам па ахове працы прызнаны інжынер УП «ЖКГ» Дзіна Пліско.

Падзяка старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта абвешчана Таццяне Сівко, старшыні прафсаюзнай арганізацыі філіяла «Павяцце», і Наталлі Лось, старшыні прафсаюзнай арганізацыі Язнанскага дзіцячага сада.

Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў узнагароджана Таццяна Канстанцінава, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі санаторыя «Расінка».

Аб узаемадзеянні прафсаюзнага камітэта і наймальнікаў па прафілактыцы вытворчага траўматызму ў арганізацыях раёна расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне раённага выканаўчага камітэта Соф'я Цыркіна.

Старшыня прафкама ЦРБ Святлана Карпеза падзялілася вопытам арганізацыі экскурсійна-турыстычнай дзейнасці.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі ТАА «Металапракатная кампанія».

На пасяджэнні Савета Міёрскага раённага аб'яднання прафсаюзаў былі падведзены вынікі работы. | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт