23 лютага ў горадзе Міоры адбыліся ўрачыстыя мітынгі, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
На плошчы Памяці загінулых барцоў на ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і сілавых ведамстваў, грамадскіх аб'яднанняў, вучні школ горада Міоры.
Удзельнікі мерапрыемства склалі кветкі і вянокі да падножжа брацкай магілы і помніка-абеліска «Чорны тюльпан», помніка-знака ў гонар воінаў-вызваліцеляў Міор ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па склалайся традыцыі ля помніка-знака Герою Савецкага Саюза Егору Андрэевічу Томку вучні і працуючая моладзь аддалі даніну памяці знакамітаму земляку.