Дэлегацыя Міёрскага раёна на чале з намеснікам старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Жукам прыняла ўдзел у спартыўна-мастацкім свяце «Віцебская лыжня 2026».
Каманда дзяржаўных службоўцаў раёна і каманда мясакамбіната.
Абласнае свята праходзіла ў маляўнічым урочышчы «Вараб’ёвы гары» (Гарадок). Па выніках спаборніцтваў каманда дзяржаўных службоўцаў праявіла сапраўдны характар і сілу волі. У барацьбе з 19 камандамі яны заваявалі ганаровае 4-е месца!