У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Іванавіч Жук правёў сустрэчу з калектывам ТАА «Металпракатная кампанія».
Асноўная тэма гутаркі – абарончая магутнасць беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах.
Аляксандр Іванавіч адзначыў, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь адыгрываюць ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі і стабільнасці краіны, абараняючы яе ад розных пагроз.