Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоль Сіўка правёў прыём грамадзян у Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце.
Да яго звярнуўся жыхар Дзісны, патрыёт Эдуард Тэрэшка па пытанні захавання гістарычнай памяці. Эдуард Казіміравіч адзначыў, што ў гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны як ніколі важна падкрэсліць ролю Дзісенскага рубежа, які ўваходзіў у склад Полацкага ўмацаванага раёна, і дзе сёння размешчаны героя-патрыятычны комплекс. Бо менавіта тут фашысты ўпершыню сустрэлі жорсткі супраціў.