Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Міёрскім РАУС прайшоў адзіны дзень інфармавання, у якім прынялі ўдзел начальнік ДУ ДАІ МУС палкоўнік міліцыі Віктар Ротчанкаў і начальнік УДАІ УУС палкоўнік міліцыі Міхаіл Дзядзічкін.
Віктар Іванавіч асвятліў асноўныя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Распавядаючы аб прыярытэтных напрамках развіцця краіны, было адзначана, што яны маюць ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць. Не засталося без увагі пытанне аб сацыяльна-эканамічных ільготах і гарантыях сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, шматдзетным сем'ям супрацоўнікаў АУС. Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ краіны заклікаў усіх быць уважлівымі на дарозе і не забываць аб захаванні правіл дарожнага руху. Пасля заканчэння мерапрыемства Віктар Ротчанкаў наведаў будынак АДАІ Мiёрскага РАУС, дзе азнаёміўся з матэрыяльнай базай падраздзялення і ўмовамі службы супрацоўнікаў.