Сёння перад калектывамі Міоршчыны выступіла Гелена Няфёдава, старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў і дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу.
На сустрэчы абмяркоўваліся вынікі другога пасяджэння ВНС, прыярытэты Года беларускай жанчыны і пытанні нацыянальнай бяспекі.
Асвечаны ключавыя напрамкі развіцця краіны: дэмаграфія, эканоміка, імпартаназалежнасць, IT і рабатызацыя, а таксама пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва.
Асаблівая ўвага нададзена ролі сям'і, выхаванню і грамадскай актыўнасці. Гучалі і рэгіянальныя акцэнты — дэмаграфічныя выклікі Віцебшчыны, дасягненні ў сельскай гаспадарцы, біятэхналогіях, рабоце прыватнага сектара і сацыяльнай сферы.