Уважаемые спасатели, работники и ветераны Миорского районного отдела по чрезвычайным ситуациям!

Шаноўныя ратавальнікі, работнікі і ветэраны Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём спасара!

Ратаванне чалавечага жыцця – адказная, складаная і ганаровая праца, якая патрабуе адвагі і высокага прафесіяналізму. Вы абралі для сябе нялёгкае, але шляхетнае жыццё – першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія апынуліся ў бядзе.

Пераадольваючы небяспеку, рызыкуючы сабой, вы з гонарам выконваеце свой службовы абавязак у надзвычайных і экстрэмальных умовах.

Прыміце шчырыя словы падзякі за мужнасць і адданасць абранай прафесіі, уменне знайсці выхад з самых складаных сітуацый. Няхай у жыцці кожнага з вас будзе менш трывожных выклікаў! Няхай побач заўсёды будуць каханыя і родныя людзі, якія заўсёды зразумеюць і падтрымаюць!

Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра і дабрабыту ў вашых сем'ях.

Міорскі раённы выканаўчы камітэт
Міорскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя ратавальнікі, работнікі і ветэраны Міёрскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт