Дзень інфармавання
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы Міёрскага раённага выканаўчага камітэта правялі сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства ў г. Дзісна. Працу груп кіраваў старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч. Галоўная тэма сустрэч: «Ключавыя аспекты Звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі да беларускага народа і Нацыянальнага сходу».
У ходзе дыялогу былі падрабязна абмеркаваны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, пытанні нацыянальнай бяспекі, падтрымкі сям'і і моладзевай палітыкі, а таксама прыярытэты на наступны год. Жыхары і прадстаўнікі працоўных калектываў атрымалі магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя тэмы развіцця рэгіёна і краіны ў цэлым.