Сняжны дэсант
Актыўная моладзь Міёршчыны далучылася да добраахвотніцкай акцыі па расчыстцы снегу і барацьбе з наступствамі снегпадаў.
Моладзь прывяла ў парадак ваенныя пахаванні воінаў-афганцаў Пятра Брынкевіча і Сергея Закрэўскага. Марозны дзень — не нагода сядзець дома! Гэта час для цёплых спраў і сапраўднага таварыства.