Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, кіраўнік Міёрскага раёна Аляксандр Яраховіч сустрэўся з калектывам ТАА «Металапракатная кампанія».
Абмяркоўваліся рашэнні другога пасяджэння ВНС і прыярытэты развіцця краіны на 2026–2030 гады.
У Міёрскім раёне плануюцца рэканструкцыя сацыяльных аб'ектаў, будаўніцтва малочнатаварных комплексаў, развіццё турызму (ДП «Ельня») і падрыхтоўка да «Дажынак». «Разам мы справімся са ўсімі задачамі», – адзначыў кіраўнік раёна.