У аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСОН адбылося свята ў рамках акцыі «Ад усяго сэрца»
З падарункамі і віншаваннямі для жыхароў і супрацоўнікаў сацыяльнай службы, якія адзначаюць прафесійнае свята, прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук.
Артысты Дзісенскага гарадскога цэнтра культуры падарылі госцям канцэртную праграму, заразілі зал музыкой, танцамі і выдатным настроем, напоўніўшы дзень яркімі эмоцыямі і радасцю зносін.