Шаноўныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны Міёрскага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны!
Часта менавіта вы замяняеце людзям родных і блізкіх, становіцеся надзейнай апорай для адзінокіх і тых, хто патрабуе дапамогі, вяртаючы ім веру ў сябе і магчымасць адчуць радасць жыцця.
Дзякуем вам за нястомную працу, адгуклівасць, душэўную цеплыню, цярпенне і ўменне спачуваць. Няхай ваша безграничная адказнасць апраўдаецца шчырай удзячнасцю людзей за праяўлены да іх клопат! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру, цеплыні і дабрабыту ў вашых дамах!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.