Уважаемые жители и гости Миорского района!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым 2026 годам! Навагоднія святы - заўсёды асаблівыя і доўгачаканыя, яны дораць цяпло і радасць, аб'ядноўваюць родных і блізкіх людзей.

Адыходзячы год, ставіў перад намі няпростыя задачы, але пакінуў у памяці яркія моманты і знакавыя падзеі, шмат чаму нас навучыў і падарыў бясцэнны жыццёвы вопыт. Разам мы змаглі шмат чаго дасягнуць і прымножыць поспехі на карысць роднага Міёрскага краю.

Надыходзячы 2026 год адкрые новую старонку жыцця, будучыня якой залежыць ад кожнага з нас.

Дарагія міярчане, жыхары і госці раёна!

Дзякуй усім вам за штодзённую працу і самааддачу, неабыякавасць і бясконцую адданасць роднаму краю. Няхай будучы год апраўдае вашы самыя смелыя надзеі і імкненні, светлыя намеры ператворацца ў добрыя справы, а самыя запаветныя мары выконваюцца.

Няхай побач з вамі заўсёды будуць дарагія сэрцу людзі, а надыходзячы год – напоўнены шчаслівымі імгненнямі і радаснымі сустрэчамі, прынясе мір і спакой, разуменне і згоду, дабро і дабрабыт! Хай у кожнай сям'і пануе паразуменне, дастатак і ўтульнасць! Моцнага здароўя вам, вашым родным і блізкім! З надыходзячым Новым годам!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт