Шаноўныя жыхары Міёрскага раёна! Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць светлае Раство Хрыстова 25 снежня!
Калядныя дні аб'ядноўваюць мільёны людзей, асвятляюць наша жыццё асаблівай радасцю, натхняюць на добрыя справы і ўчынкі, звяртаюць да духоўных крыніц і традыцый, нагадваюць усім нам, як важна жыць у міры, любові і ўзаемаразуменні.
Няхай гэтыя святочныя дні прыносяць духоўную радасць, з'яўляючыся крыніцай веры і надзеі, дабрыні і цярпення, міласэрнасці і спачування, шчырай любові да родных і блізкіх, да роднага краю.
Жадаем Вам добрага здароўя, душэўнага цяпла, міру, дабра і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў