Сустрэча вучняў 8–11 класаў са старшынёй Міёрскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Сяргеевічам Ярохновічам
23 снежня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа актыўнага грамадзяніна» ў ДУА «Чэпкураўская сярэдняя школа» адбылася сустрэча вучняў 8–11 класаў з старшынёй Мёрскага раённага выканаўчага камітэта Ярахновічам Аляксандрам Сяргеевічам.
Тэма сустрэчы: «Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць ведаць і паважаць гісторыю сваёй краіны, беларускага народа».
Аляксандр Сяргеевіч адзначыў важнасць захавання гістарычнай памяці пра героізм і трагедыі беларускага народа, асабліва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра дасягненні сучаснай суверэннай Беларусі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на ролі моладзі як будучыні краіны, для якой гістарычныя ўрокі – гэта арыенцір і аснова для развіцця.
Таксама падзяліўся ўражаннямі ад удзелу ў другім пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу.