Сёння адбыўся прэзідыум раённага Савета дэпутатаў
На пасяджэнні абмеркавалі важную тэму — прапаганду здаровага ладу жыцця і прафілактыку шкодных звычак сярод моладзі
Здароўе нацыі — залог яе ўстойлівага развіцця і працвітання. Любоў да актыўнага ладу жыцця фарміруецца ў сям'і і школе, а на Міёршчыне гэтаму спрыяюць шматлікія спартыўна-масавыя мерапрыемствы, дзе вучні і працуючая моладзь — пастаянныя ўдзельнікі. Аб гэтым расказала галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ірына Чарняўская.
Старэйшае пакаленне, кіраўнік раёна Аляксандр Ярахновіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба, заклікалі падаць асабісты прыклад актыўнага ладу жыцця і максімальна задзейнічаць у мерапрыемстве маладых людзей, перадаючы ім свой вопыт.