Міёрскі раён — пасёлак Ідрыца Себежскага раёна Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Па гэтым маршруце прайшоў чарговы аўтапробег «Дарогамі вайны, дарогамі Перамогі».
Арганізатар — патрыёт Эдуард Тэрэшка з Дзісны.
У святкаванні Дня герояў Айчыны ў Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел кіраўніцтва Міёрскага раёна на чале з старшынёй раённага Савета дэпутатаў Валерыем Анатольевічам Драбам, прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый Міёршчыны, ААТ «Нафтан», кіраўніцтва і студэнты ВДУ імя П. Машэрава, кадэты Полацкага кадэцкага вучылішча.