У раённай бібліятэцы адбыўся адкрыты дыялог «Сучаснае жыццё грамадства і духоўныя традыцыі» пры ўдзеле свяшэннаслужыцеляў, працуючай моладзі і школьнікаў.
Абмяркоўвалі важныя тэмы: уплыў гаджэтаў на жыццё чалавека, ролю сям'і і сямейных традыцый, духоўныя каштоўнасці, якія дапамагаюць нам ісці па жыцці з верай і надзеяй.
«Найважнейшыя духоўныя каштоўнасці нараджаюцца ў сям'і. Сучаснае грамадства нараджаецца з асобных сямей, а сям'я — у храме», — адзначыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.