Адбылося пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў
На пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў пры ўдзеле старшыні абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава разгледжаны ход рэалізацыі Указа ад 24 сакавіка 2021 года № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі».
У Міёрскім раёне 91 дом, які падпадае пад прыкметы пустуючага. З імі вядзецца работа. Пытанне зносу пустуючых дамоў уключае некалькі складнікаў, у тым ліку эстэтычны выгляд, бяспеку, асабліва з улікам таго, што Міёрскі раён з'яўляецца прыгранічным, - адзначыў старшыня Міёрскага раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.
Работа з Указам № 116 - зона адказнасці мясцовай улады, у тым ліку дэпутацкага корпуса, - падкрэсліў Дзмітрый Дзямідаў. - Навядзенне парадку на зямлі - бренд нашай краіны.