Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
У Свята-Ільінскай царкве адбыўся малебен на пачатак добрай справы і чын асвячэння сцягоў. Ля брацкай магілы ўшанавалі памяць абаронцаў.
Два валуны з Бешанковічаў перадалі ў Санкт-Пецярбург і Кранштат для ўстаноўкі на помніку ў гонар марскіх пяхотнікаў, сярод якіх былі і ўраджэнцы нашай краіны. Праект "Камяні памяці" - ініцыятыва, прысвечаная ўшанаванню гераізму беларускіх і расійскіх маракоў, якія абаранялі легендарную Малую Зямлю. Ганаровы госць мерапрыемства - Юрый Кузняцоў, савецкі і расійскі акцёр.
Мiёрскаму раёну перададзены памятны сцяг непарушнага марскога братэрства. Сцяг уручаны старшыні раённага Савета дэпутатаў Валерыю Драбо.