100 прадстаўніц аграрнай галіны вобласці накіраваліся ў сталіцу для ўдзелу ў IV Рэспубліканскім форуме працаўніц вёскі.
Міёрскі раён прадстаўляюць аператары машыннага даення ААТ "Туркава" Жанна Падкладнёва і Вера Касцевіч.
Масштабнае знакавае мерапрыемства штогод праходзіць напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. Форум дэманструе актыўную ролю жанчын у развіцці сельскай гаспадаркі і эканомікі краіны, служыць пляцоўкай для зносін і ўстанаўлення супрацоўніцтва.