У ДУ «Міёрскае ПМС» адбыўся выездны семінар для адказных за каардынацыю ідэалагічнай работы і работы з моладдзю ў ўстановах і арганізацыях раёна.
Асноўная тэма: «Аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы»
Заместнік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук адзначыў, што ідэалагічная складова прадугледжвае пастаянную, сістэмную работу. Удвая яна актуальная, улічваючы падзеі, якія адбываюцца вакол нашай краіны. Вядзецца супрацьстаянне, важнай складовай якога з'яўляецца інфармацыйная вайна. – Сёння мы гаворым пра тую мадэль развіцця дзяржавы, асновы, на якіх трымаюцца наш суверэнітэт, міжэтнічны і міжканфесійны мір і згода, грамадская бяспека, – падкрэсліў Аляксандр Іванавіч. ??Акцэнты Дырэктывы № 12 расставіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Аксана Ашурка.
Дырэктар прадпрыемства - Уладзімір Мікалаеў і адказны за арганізацыю ідэалагічнай работы - Людміла Пракоф'ева расказалі ўдзельнікам семінара пра дзейнасць і дасягненні прадпрыемства, праводзімую ідэалагічную работу ў працоўным калектыве.