Прафесійнае свята 29 кастрычніка адзначаюць супрацоўнікі Дэпартамента аховы МУС.
У Міёрскім аддзяленні адбылося ўрачыстае мерапрыемства, на якім старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драбо і прадстаўнікі сумесных сілавых структур віншавалі працоўны калектыў і ветэранаў галіны з прафесійным святам.
Да свята адкрылі абноўленае памяшканне пульта цэнтралізаванага назірання.
Начальнік Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МІС Міхаіл Пракопчык агучыў вынікі работы, у тым ліку другое месца па вобласці ў конкурсе прафесійнага майстэрства. Запэўніў: аддзяленне і надалей будзе забяспечваць безумоўную бяспеку жыхароў раёна.
Да прафесійнага свята шэраг супрацоўнікаў удастоены ўзнагарод рознага ўзроўню.