Заместнік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Подгурскі ў рамках Дня інфармавання сустрэліся з працоўным калектывам ТАА «Металапракатная кампанія».
Заместнік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў і начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Пётр Подгурскі ў рамках Дня інфармавання сустрэліся з калектывам працаўнікоў ТАА «Металапракатная кампанія», абмеркавалі тэму «Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве».
Генеральны дырэктар ТАА «Металапракатная кампанія» Сяргей Ісаеў для Вячаслава Дурнова і Пятра Подгурскага правёў экскурсію па вытворчасці. Вячаслаў Віктаравіч і Пётр Мікалаевіч наведалі ДУА "Міёрская сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Е.А.Томкі", а таксама гістарычны музей установы.