Уважаемые работники и ветераны автомобильного транспорта и дорожного строительства Миорского района!

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнага будаўніцтва Міёрскага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Штодзённая і ўзгодненая праца калектываў дарожнай гаспадаркі і аўтатранспарту забяспечвае ўзгоднены рытм дзейнасці розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы раёна, спрыяе рашэнню пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва. Прафесіяналізм, адказнасць і нераўнадушнае стаўленне да даручанай справы дапамагаюць аўтамабілістам і дарожнікам спраўляцца з няпростымі задачамі, галоўнай з якіх з'яўляецца захаванне жыцця людзей.

Прыміце словы падзякі за вашу старанную і сумленную працу, значны ўклад у развіццё Міёршчыны.

Няхай ваша майстэрства, вопыт, энергія і вытрымка стануць гарантай паспяховага вырашэння пастаўленых задач і рэалізацыі наметаных планаў, захавання і памнажэння славных традыцый ветэранаў галіны!

Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла і ўтульнасці, дабрабыту і дабра вашым сем'ям!

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў

Шаноўныя працаўнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнага будаўніцтва Міёрскага раёна! | Міёрскі раённы выканаўчы камітэт